Які памер рамеснага збору?

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З уступленнем у законную сілу змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне даводзіць да ведама грамадзян інфармацыю аб тых змяненнях, якія ўнесены ў правілы па рамесным збору.

Стаўка рамеснага збору (незалежна ад колькасці ажыццяўляемых відаў дзейнасці) складае 2 базавыя велічыні ў каляндарны год. Памер базавай велічыні вызначаецца на дату выплаты збору (пункт 2 артыкула 371 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Да пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці, а таксама пры яе спыненні, плацельшчык павінен прадаставіць у падатковы орган пісьмовае паведамленне, або паведамленне праз асабісты кабінет плацельшчыка па ўстаноўленай форме (пункт 2 артыкула 370 Падатковага кодэкса). Рамесная дзейнасць фізічнай асобы спыняецца з даты атрымання падатковым органам дадзенага паведамлення (пункт 3 артыкула 370 Падатковага кодэкса).

У выпадку спынення рамеснай дзейнасці да заканчэння падатковага перыяду або неажыццяўленне рамеснай дзейнасці на працягу падатковага перыяду заплачаная сума збору не вяртаецца (частка 2 пункта 2 артыкула 372 Падатковага кодэкса).

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30. 12. 2020 г. № 783 “Аб устанаўленні памеру базавай велічыні”, памер базавай велічыні з 1 студзеня 2021 года склаў 29 рублёў.

Той, хто выплаціў да 28 снежня 2020 года збор у памеры 27 рублёў за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці на 2021 год, абавязаны даплаціць дадзены збор да двух базавых велічыняў не пазней за 31 сакавіка 2021 года, гэта значыць неабходна даплаціць 29 рублёў. Нанова зарэгістраваныя фізічныя асобы выплачваюць рамесны збор на 2021 год у памеры двух базавых велічыняў– гэта 58 рублёў.

Таццяна БОЙКА,
вядучы рэферэнт упраўлення па рабоце зплацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне