Свята у кожны дом

Грамадства Свежыя навіны

Новы год і Каляды – самыя любімыя, добрыя, казачныя святы, якія чакаюць у кожнай хаце.

Гэта заўсёды цуда, дзівосныя перамены да лепшага. Пярвічная арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы ў рамках акцыі “Нашы дзеці” завітала да вучня 9 класа Мудрага Вадзіма з прыемнымі падарункамі. Гаўрош Ларыса Сяргееўна, старшыня пярвічнай арганізацыі, ад імя ўсіх жанчын школы пажадала падлетку моцнага здароўя, здзяйснення мараў, поспехаў у вучобе, добрага настрою, шмат радасных і шчаслівых імгненняў.

Няма нічога прыемней, калі робіш дабро і бачыш удзячныя вочы чалавека. Няхай у сэрцы кожнага з нас гарыць яшчэ ярчэй агонь дабрыні, цяпла і міласэрнасці.

Ларыса Гаўрош,
намеснік дырэктара Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы



Теги: