Прафілактыка правапарушэнняў на чыгунцы

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

З 28 студзеня па 1 лютага супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праводзяць мерапрыемствы па адпрацоўцы цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній.

Мэта гэтага прафілактычнага мерапрыемства – папярэджанне крадзяжоў асабістай маёмасці пасажыраў і забеспячэнне правапарадку ў цягніках рэгіянальных зносін.

Па гэтай тэме 28 студзеня адбылося выступленне праваахоўнікаў перад работнікамі чыгуначнай станцыі “Наваельня”. З чыгуначнікамі стустрэліся ўчастковы інспектар міліцыі Андрэй Вінцукевіч і інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапрадку і прафілактыкі Наталля Акуновіч. Пасля свайго выступлення для размяшчэння на інфармацыйных стэндах станцыі яны перадалі работнікам буклеты і памяткі прафілактычнага зместу з нумарамі экстранных службаў, у якія могуць звяртацца пасажыры цягнікоў, пацярпелыя ад супрацьпраўных дзеянняў на чыгунцы.

Ірына СТЫРНІК