Гатовы Радзіме служыць

Свежыя навіны Спорт і турызм

21 студзеня ў Дзятлаве прайшлі раённыя спаборніцтвы па зімовым шматбор’і “Абаронца Айчыны” сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі.

У спартыўна-патрыятычным мерапрыемстве ўдзельнічалі хлопцы 9-11 класаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі. Яны спаборнічалі ў лыжных гонках на пяць кіламетраў, стральбе, падцягванні на высокай перакладзіне.

Па выніках спаборніцтваў у асабістым заліку ва ўзроставай катэгорыі 15-16 гадоў першае месца заняў навучэнец сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Уладзіслаў Малохін, другое – у навучэнца Гезгалаўскай сярэдняй школы Кірыла Шчукіна, бронзавая перамога – у навучэнца Казлоўшчынскай сярэдняй школы Кірыла Мазаля.

Ва ўзроставай катэгорыі 17-18 гадоў чэмпіёнам стаў навучэнец сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Глеб Зарубін, сярэбраная перамога – у навучэнца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Максіма Горбача, трэцяе месца заняў яшчэ адзін навучэнец сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Антон Сіневіч.

Наталля ПАЗНЯК,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup