Дзятлаўская міліцыя падвяла вынікі года

Важнае Здарэнні і бяспека

Калектыў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама падвёў вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2020 год.

У аператыўнай нарадзе прыняў удзел намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч.

Начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль у час свайго выступлення адзначыў, што ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі і суб’ектамі прафілактыкі аддзел унутраных спраў прымаў арганізацыйныя і практычныя меры, скіраваныя на падтрымку стабільнага ўзроўню правапарадку ў раёне, забеспячэнне асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, аховы грамадскага правапарадку і бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. У час такіх мерапрыемстваў не дапушчана масавых беспарадкаў, грубых парушэнняў грамадскага парадку, іншых надзвычайных здарэнняў.

Нягледзячы на тое, што на працягу 2020 года і па цяперашні час выкананне службовых задач супрацоўнікамі міліцыі ажыццяўляецца ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, у той жа час, аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама паказвае дастаткова стабільныя вынікі па асноўных накірунках аператыўна-службовай дзейнасці, а па асобных з іх – павысіў эфектыўнасць сваёй работы. Разам з тым, па шэрагу накірункаў неабходна прыняцце дадатковых мераў па выпраўленні негатыўных тэндэнцый.

Так, па выніках работы за 2020 год на тэрыторыі раёна адзначаны рост агульнай колькасці злачынных замахаў па ўсіх катэгорыях уліку, які адбыўся ў асноўным за кошт павелічэння колькасці зарэгістраваных злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, а таксама злачынстваў супраць уласнасці, вымагальніцтваў і махлярстваў з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, асабліва ў сельскай мясцовасці. Вырасла і колькасць зарэгістраваных дарожных здарэнняў і загінулых у іх грамадзян.

У абмеркаванні адзначаных у рабоце падраздзяленняў праблемных момантаў прынялі ўдзел першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама Уладзімір Святоха, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Андрэй Юшкевіч, намеснік начальніка міжраённай дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў АУС Слонімскага райвыканкама Александр Несцяровіч, іншыя кіраўнікі падраздзяленняў.

Рахункуючы вынікі работы, праведзенай ахоўнікамі правапарадку ў 2020 годзе, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Віталь Стасюкевіч падзякаваў калектыву аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама за службу і ўручыў узнагароды супрацоўнікам, якія летась былі паспяховымі.

Анатоль АНДАЛЮКЕВІЧ,
начальнік штаба АУС Дзятлаўскага райвыканкама