Якім будзе ваш выбар?

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Міліцыя нагадвае жыхарам Дзятлаўскага раёна, што ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць.

Яна надыходзіць, згодна з артыкулам 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за “парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў”. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе папярэджання, або штрафу да 30 базавых велічыняў, або адміністрацыйнага арышту.

Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх, згодна з артыкулам 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, караюцца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Больш за дзве тысячы жыхароў Гродзенскай вобласці ўжо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, на трох арганізатараў узбуджаны крымінальныя справы.

А якім будзе ваш выбар?

Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup