Як прыцішыць сямейнага тырана?

Важнае Здарэнні і бяспека

Паводле статыстыкі, у быце ўчыняецца кожнае трэцяе цяжкае злачынства з нанясеннем цялесных пашкоджанняў.

Да адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносінаў адносяць супрацьпраўныя дзеянні з замахам на жыццё і здароўе, асабістую свабоду, гонар і годнасць грамадзян, грамадскі парадак. Прычынамі супрацьпраўных паводзінаў найчасцей становяцца непрыязныя ўзаемаадносіны, нечаканыя канфлікты паміж сваякамі, членамі сям’і. Часта хатніх тыранаў “падаграваюць” ужыванне спіртнога, аслаблены самакантроль, жорсткасць, грубасць, запальчывы характар. Алкагольнае ап’яненне рэзка абвастрае адмоўныя якасці характару чалавека, “будзіць” пачуццё помсты, рэўнасць. Не выпадкова, што большасць бытавых злачынстваў учыняецца нецвярозымі людзьмі.

Як жа паўплываць на хатняга тырана?

Паводле часткі 1 артыкула 9.1 КоАП РБ, наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання, якое не выклікала кароткачасовага расстройства здароўя ці нязначнай страты працаздольнасці, караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйным арыштам.

Па частцы 2 артыкула 9.1 КоАП РБ нанясенне пабояў, якія не выклікалі цялесных пашкоджанняў, наўмыснае прычыненне болю, фізічных ці псіхічных пакутаў блізкаму сваяку ці члену сям’і караецца штрафам да 10 базавых велічыняў ці адміністрацыйным арыштам.

Штрафныя санкцыі за абразу (артыкул 9.3 КоАП РБ) складаюць ад 4 да 20 базавых велічыняў. За дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КоАП РБ) накладаецца штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Калі ж чалавек паўторна ўчыніў правапарушэнне ў сферы сямейна-бытавых адносінаў, можа быць вынесена рашэнне аб выкарыстанні ахоўнага прадпісання. Гэта значыць, хатні агрэсар будзе выселены з месца жыхарства на тэрмін ад 3 да 30 сутак з прадастаўленнем яму

ложка-месца ў інтэрнаце і забаронай мець стасункі з пацярпелымі, аднак без абмежаванняў у праве ўласнасці на жылое памяшканне.

Варта ведаць, што ў Дзятлаве функцыянуе крызісны пакой, дзе пацярпелыя ад хатняга гвалту могуць правесці некаторы час ананімна і бяспечна. Псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце дапамогуць ім разабрацца ў цяжкай сітуацыі, пры неабходнасці накіруюць у адпаведныя ўстановы. Па дапамогу можна звяртацца ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на адрас: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56 або па тэлефоне 2-20-97.

Па фактах учынення гвалту ў сям’і жыхары раёна могуць звяртацца ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама або тэлефанаваць на нумар 102 ці гарачую тэлефонную лінію 8-801-1008801.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup