У Новы год без даўгоў

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У Новы год з даўгамі – дрэнная прыкмета.

І з даўгамі за электраэнергію ў тым ліку. Дзятлаўскі раён электрычных сетак просіць усіх абанентаў зняць паказанні са сваіх электралічыльнікаў і зрабіць поўны разлік за спажытую электрычную энергію, абавязкова ўказаўшы свае фактычныя паказанні.

Тым, у каго маецца запазычанасць, а таксама ўладальнікам новых кватэр варта ўспомніць, калі яны плацілі апошні раз за электраэнергію, бо пры неаплаце на працягу двух разліковых перыядаў (незалежна ад велічыні запазычанасці) энергазабяспечвальная арганізацыя мае права спыніць яе падачу. Наступнае падключэнне абанента праводзіцца толькі пасля пагашэння запазычанасці і кампенсацыі расходаў на адключэнне і падключэнне абанента. Тэлефоны для даведак: 6-79-33, 6-78-55.

З надыходзячым Новым годам і Калядамі!

Дзятлаўскі РЭС