У інтарэсах грамадзян краіны

Важнае Да ведама грамадзян

10 снежня 2020 года ў 15 гадзін у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці па адрасе: г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, д. 7 будзе арганізавана дыялогавая пляцоўка па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага ўладкавання Беларусі.

Галоўная мэта працы дыялогавай пляцоўкі — абмеркаванне перспектыў развіцця краіны і рэгіёнаў, выпрацоўка прапаноў для ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, іншыя заканадаўчыя акты для далейшага стваральнага развіцця дзяржавы, павышэнне эфектыўнасці дзяржаўнага, эканамічнага, сацыяльна-культурнага будаўніцтва ў інтарэсах грамадзян нашай краіны.

У грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася, асаблівую значнасць набывае сумесная праца органаў дзяржаўнай улады і грамадзянскай супольнасці па выпрацоўцы ініцыятыў, накіраваных на падтрымку і ўмацаванне беларускай дзяржавы, яе далейшага развіцця.

Для ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання і грамадзяне.

Заяўкі на ўдзел, свае пытанні і прапановы можна накіроўваць у Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт па электроннай пошце isp@dyatlovo.gov.by.

Аргкамітэт



Теги: