Свет гістарычных і геаграфічных адкрыццяў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Дварэцкай школе прайшоў тыдзень гісторыі і геаграфіі.

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у буккросінгу “Свет падарожжаў”. На першым паверсе школы быў аформлены інфармацыйны стэнд, на якім размешчаны цікавыя карцінкі, звязаныя з мясцінамі, рэкамі, горамі і іншымі геаграфічнымі аб’ектамі. Таксама вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у экскурсіі ў кабінет гісторыі, дзе пазнаеміліся з цікавымі прадметамі і матэрыяламі.

Вучні 5-8 класаў таксама далучыліся да ўдзелу ў буккросінгу на тэму “Гістарычныя творы пісьменнікаў”, абмяняліся кнігамі, а таксама прынеслі з дому кнігі на гістарычную тэматыку для сваіх сяброў і аднакласнікаў.

Не засталіся без мерапрыемстваў і вучні 9-11 класаў. Для іх былі арганізаваны медыяазбука “Падарожжа па старонках гісторыі Беларусі” і “Геаграфічны калейдаскоп”.

Наталля БЯЛЯК,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup