Рабі як мы

Важнае Грамадства

У такі нялёгкі для ўсяго чалавецтва час пытанне аховы і ўмацавання здароўя з’яўляецца прыярытэтным накірункам выхаваўчай работы Дварэцкай сярэдняй школы.

Вучні 1 класа Дварэцкай школы ўмеюць клапаціцца аб сваім здароўі. Дзеці вельмі любяць сустрэчы з прыродай, вандроўкі па навакольных мясцінах, добра ведаюць аб карысці экскурсій і прагулак на свежым паветры. Вядома, што ўзбагачэнне арганізма кіслародам мае станоўчы ўплыў на ўмацаванне імунітэту, загартоўвае арганізм. Падчас такіх прагулак першакласнікі гуляюць у рухомыя гульні, з жаданнем выконваюць лясную зарадку, якая стымулюе рухацельную актыўнасць, развівае арганізм і ўмацоўвае здароўе. Падарожжы ў прыроду з’яўляюцца сродкамі развіцця пазнавальнай актыўнасці малодшых школьнікаў, фарміруюць навыкі здаровага ладу жыцця, адказнасць за сваё фізічнае і псіхалагічнае здароўе.

Людміла ГВАЗДОЎСКАЯ,
настаўніца пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup