Падарункі ‒ дзецям

Грамадства Свежыя навіны

Прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” на чале са старшынёй арганізацыі Аленай Васкель завіталі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, каб у час акцыі «Нашы дзеці» павіншаваць выхаванцаў з надыходзячым Новым годам і ўручыць падарункі ‒ цацкі і прысмакі.

‒ Новы год ‒ свята, якога з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя, ‒ падзялілася экс-старшыня арганізацыі Алена Жадзейка, ‒ Менавіта таму напярэдадні 31 снежня асаблівую ўвагу хочацца надаць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, падарыць ім адчуванне чароўнага свята, калі спраўджваюцца любыя мары.

Марыя ПАПОВА



Теги: