Графік выплаты пенсій у 2021 годзе

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У 2021 годзе зацверджаны наступны графік пералічэння грашовых сродкаў банкаўскім арганізацыям і выплаты пенсій і дапамогаў, назначаных органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь, шляхам залічэння на рахункі атрымальнікаў.

Пры супадзенні вызначаных графікам тэрмінаў выплаты пенсій і дапамогаў з выхаднымі днямі, дзяржаўнымі святамі, святочнымі днямі, вызначанымі і аб’яўленымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь непрацоўнымі, выплата пенсій і дапамогаў ажыццяўляецца напярэдадні гэтых святаў.

Акцэнтуем увагу атрымальнікаў, што датай выплаты пенсій праз банкаўскія арганізацыі штомесяц вызначаны 10 і 21 чыслы.

Банкі: ААТ “Белаграпрамбанк”, ААТ “ААБ Беларусбанк”, “Прыорбанк” ААТ ЦБУ 600 г. Гродна, ААТ “БПС-Сбербанк”, ААТ “Белінвестбанк”.

Банкі: ЗАТ “Ідэя Банк”, ААТ “Парытэтбанк”, ЗАТ “МТБанк”, ААТ “Белгазпрамбанк”, ААТ “Белзнешэканомбанк”, ЗАТ “Банк “Рашэнне”, ААТ “Банк Дабрабыт”.

Алена НАВІЧЭНКАВА,
намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела пенсій і дапамогаў