Цуды на Каляды – ад БРСМ

Грамадства Свежыя навіны

Кожны год з 10 снежня да 10 студзеня на Дзятлаўшчыне праходзіць дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”.

Гэтымі днямі валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прымяраюць на сябе ролю добрых чараўнікоў, дораць падарункі і цёплыя словы тым, хто мае ў іх патрэбу.

Прадстаўнікі грамадскага аб’яднання разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай з раённай піянерскай арганізацыі наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, дзе ўручылі дзецям салодкія падарункі і цацкі.

Днямі актывісты БРСМ з падарункамі завіталі ў прыёмныя сем’і Асіпукоў і Сянчурыных у Дзятлаве, у кожнай з якіх выхоўваюць траіх дзяцей. Першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Кацярына Хілімончык павіншавала дзяцей з надыходзячымі светлымі святамі, пажадала смелых мараў і іх увасаблення.

Наперадзе – візіт разам з работнікамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава.

– Мы даведаліся з артыкула ў газеце “Перамога” аб падарунках і сувенірах, пра якія мараць выхаванцы цэнтра. Пастараемся рэалізаваць дзіцячыя пажаданні, дапоўніўшы іх салодкімі сюрпрызамі, – адзначыла Кацярына Хілімончык. – Да таго ж, валанцёры БРСМ ужо рыхтуюць навагоднія паштоўкі для ветэраннаў Вялікай Айчыннай вайны і людзей, якія прыраўнаваны да гэтай катэгорыі.

На гэтым цуды не заканчваюцца. Валанцёры місіі “Добрае сэрца” Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прадоўжаць радаваць, прыемна здзіўляць, віншаваць і дапамагаць дзятлаўчанам на працягу ўсяго новага 2021 года.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: