“Белая Русь” за крок ад п’едэстала

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Пачатак чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе (III-я ліга Рэспублікі Беларусь) вельмі добра складаўся для дзятлаўскіх футбалістаў.

Бадзёры настрой ігракоў, падтрымка балельшчыкаў, дапамога спонсараў – усё гэта дазволіла трыумфальна завяршыць першы круг і ўзначаліць турнірную табліцу. Аднак серыя прайграных гульняў напрыканцы другога круга чэмпіянату не дазволіла дзятлаўчанам захаваць сваё месца ў тройцы лідараў.

22 лістапада наша каманда згуляла апошні матч у гэтым сезоне. Дзятлаўскія футбалісты прымалі на сваім полі каманду з Ваўкавыска “Змена-БелЛакт”. Нягледзячы на дрэннае надвор’е балельшчыкі прыйшлі падтрымаць сваю каманду. Фаварытам сустрэчы лічыліся ваўкавыскія футбалісты, аднак дзятлаўчане ва ўпартай барацьбе перамаглі з лікам 1 : 0. Варта адзначыць, што гэтая перамога ніяк не паўплывала на палажэнне каманды ў турнірнай табліцы.

Сезон 2020 года дзятлаўская каманда “Белая Русь” завяршыла на чацвёртым месцы. Гэта лепшы вынік за апошнія 13 гадоў, у чым значная заслуга трэнера каманды Уладзіміра Ганчара.

Вольга ВАСІЛЕНКА,
дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба
Турнірная табліца прадастаўлена аўтарам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup