Алена Васкель: “Дасягнуты высокія паказчыкі развіцця сацыяльна-працоўнай сферы раёна”

Грамадства

Наша краіна прадаўжае падрыхтоўку да шостага Усебеларускага народнага сходу, дзе будуць вызначаны галоўныя накірункі развіцця рэспублікі на пяцігодку.

Цяпер ідзе збор і абагульненне станоўчага вопыту, які беларускае грамадства і эканоміка назапасілі за пяць папярэдніх гадоў.

Як на Дзятлаўшчыне ў гэты перыяд развівалася сацыяльна-працоўная сфера, расказала кіраўнік структурнага падраздзялення райвыканкама, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель.

– З 2016 года па цяперашні час ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася больш за 3,6 тысячы чалавек, беспрацоўнымі зарэгістравана звыш 2 тысяч грамадзян. Пры садзейнічанні ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне працаўладкавана амаль 2,6 тысячы чалавек, у тым ліку каля 1,6 тысячы беспрацоўных.

Магчымасць прайсці прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі атрымалі 89 беспрацоўных.

Важным накірункам палітыкі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва з’яўляецца падтрымка прадпрымальніцкай ініцыятывы. Для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці з 2016 года скарысталіся дзяржаўнай падтрымкай і атрымалі субсідыі 27 беспрацоўных.

Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў асаблівых мерах сацыяльнай абароны і не здольныя паўнавартасна канкурыраваць на рынку працы, прымаем спецыяльныя меры падтрымкі насельніцтва: штогод наймальнікам устанаўліваецца бронь для прыёму на работу больш чым 270 чалавек, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне.

Асаблівая ўвага надаецца недапушчэнню пратэрмінаванай запазычанасці па выплаце заработнай платы, захаванню тэрмінаў яе выплаты і мінімальных гарантый па аплаце працы ў арганізацыях

раёна. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата аднаго работніка ў галінах эканомікі Дзятлаўшчыны з 2016 года па цяперашні час вырасла з 514,3 да 891 рубля (тэмп росту – 173 %).

Упраўленнем праводзіцца работа па аналізе прычын вытворчага траўматызму ва ўсіх арганізацыях, якія знаходзяцца на падведамаснай тэрыторыі. Выпадкі вытворчага траўматызму з цяжкім ці смяротным зыходам разглядаюцца ў абавязковым парадку на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта або камісіі райвыканкама па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў. За апошнія пяць гадоў выпадкаў гібелі на вытворчасці ў Дзятлаўскім раёне не зарэгістравана.

На Дзятлаўшчыне па інфармацыі на 1 снежня 2020 года жыве 8269 пенсіянераў. Адпаведна прынятым Урадам пастановам своечасова ажыццяўляюцца пераразлік і выплата пенсій. Штогод павялічваюцца выдаткі на выплату пенсій. За 11 месяцаў 2020 года выдаткі на выплату пенсій у раёне склалі 41 мільён рублёў. З 2016 года па цяперашні час выдаткі на выплату пенсій склалі 184,18 мільёна рублёў. Сярэдні памер пенсіі ў раёне на 1 снежня 2020 года – 461,69 рубля.

Істотнае значэнне для жыхароў раёна мае аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Штогод дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога аказваецца ў сярэднім 650 чалавекам. З 2016 года па цяперашні час дапамога аказана на суму больш за 996 тысяч рублёў. За гэты ж перыяд прынята 205 рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу і 41 рашэнне аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу.

За дасягненне найлепшых вынікаў выканання асноўных паказчыкаў развіцця сацыяльна-працоўнай сферы ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама і Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ўзнагароджаны ў 2018 годзе дыпломам другой, у 2019 годзе – трэцяй ступені па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва ўстановаў сацыяльнай абароны Гродзеншчыны.

Ірына СТЫРНІК



Теги: