Аб’езд горада са святыняй (+відэа)

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

27 снежня адбыўся аб’езд горада Дзятлава з іконай свяціцеля Мікалая Цудатворцы.

Нагадваем, што ікона свяціцеля Мікалая з часціцай яго нятленных мошчаў знаходзілася ў дзятлаўскім храме святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай з 25 па 27 снежня. У гэтыя дні там праходзілі набажэнствы (літургіі, малебны з чытаннем акафіста свяціцелю Мікалаю).

Карэспандэнт газеты “Перамога” пацікавіўся ў благачыннага Дзятлаўскай царкоўнай акругі Іаана Кісяля, чаму ў Дзятлава прывезлі ікону Мікалая Цудатворцы і зрабілі аб’езд горада:

– Ікона святога Мікалая Цудатворцы з часціцай яго нятленных мошчаў пастаянна знаходзіцца ў кафедральным саборы горада Навагрудка. Яе ўжо прывозілі ў Дзятлава. Некалькі тыдняў таму, у сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, было прынята рашэнне прывезці святыню ў дзятлаўскі храм, дзе мы разам з усімі прысутнымі маглі б перад ёй маліцца, каб свяціцель Мікалай стаў нашым заступнікам у гэты няпросты для ўсяго чалавецтва час, каб па яго малітвах міласэрны Гасподзь пазбавіў горад ад цяжкай хваробы COVID-19. Сёння мы здзейснілі аб’езд Дзятлава: спыняліся на скрыжаваннях, вуліцах, акраплялі святой вадой горад і дзятлаўскую зямлю.

Варта адзначыць, што ў нашым горадзе такі аб’езд праходзіў упершыню.

Традыцыя абыходзіць або аб’язджаць гарады і паселішчы са святынямі пайшла яшчэ з даўніх часоў, калі людзі такім чынам прасілі Бога зберагчы іх ад розных войнаў, бедстваў і хваробаў.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup