Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Дзятлаўскага раёна

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на разгляд грамадзян Дзятлаўскага раёна інфармацыю аб плануемым разглядзе пытання аб зменах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Дзятлаўскага раёна: ліквідаванне Мяляхавіцкага сельсавета і змяненне межаў Дварэцкага сельсавета.

У склад Дварэцкага сельсавета плануецца ўключыць тэрыторыю Мяляхавіцкага сельсавета, уключаючы аграгарадок Белагурна, вёскі Белалозы, Дукрава, Жыхі, Івязянка, Каменка, Мяляхавічы, Агароднікі, Цецеравец, Харашкі, Чураі, Ягадная, хутар Выгада. Адміністрацыйным цэнтрам сельсавета будзе аграгарадок Дварэц.

Планаванае змяненне не адаб’ецца з адмоўнага боку на сацыяльна-культурным абслугоўванні насельніцтва, якое жыве на тэрыторыі ліквідаванага сельсавета. Існуючую інфраструктуру гэтыя змены не закрануць.

Работнікамі Дварэцкага сельвыканкама будзе арганізаваны прыём грамадзян і выдача неабходных дакументаў (даведак) непасрэдна ў аграгарадку Белагурна ў адным з памяшканняў былога сельсавета згодна з зацверджаным графікам працы.

На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 г. № 623, грамадзяне маюць права выказваць сваё меркаванне па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў раённай газеце “Перамога” і яго размяшчэння ў глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Меркаванні грамадзян па дадзеным пытанні ў пісьмовай форме прымаюцца па адрасе: 231471, Гродзенская вобласць, г. Дзятлава, вул. Леніна 18, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт і ў электроннай форме на адрас электроннай пошты isp@dyatlovo.gov.by

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup