Як удасканаляць аплату дарожнага збору

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

УП “Белтэхагляд” прапануе не адвязку дзяржпошліны ад тэхагляду, а адвязку выдачы дазволу на допуск транспартнага сродка да ўдзелу ў дарожным руху (далей – дазвол) ад тэрміну яго дзеяння, гэта значыць карэкціроўку механізму яе спагнання.

Цяпер пры аплаце дзяржпошліны ўладальнікі легкавых аўтамабіляў з годам выпуску менш за 10 гадоў павінны аплачваць дзяржпошліну (у агульным выпадку) на 2 гады – на тэрмін дзеяння дазволу, а на аўтамабілі з годам выпуску больш за 10 гадоў – на 1 год. Менавіта гэта і выклікае незадавальненне грамадзян.

Даведка: велічыня дзяржпошліны на аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай больш за 2 тоны, але не больш за 3 тоны з годам выпуску менш за 10 гадоў складае 16 базавых велічыняў (432 рублі).

Прапануецца варыянт, пры якім аўтаўладальніку будзе выдавацца дазвол, як і раней, на 6, 12 або 24 месяцы, але дзейнічаць ён будзе на працягу тэрміну, на які заплачана дзяржпошліна (мінімальны тэрмін плацяжу прапануецца зрабіць адзін месяц). Адпаведна яго прадаўжэнне можа ажыццяўляцца на адлегласці (напрыклад, праз асабісты кабінет на сайце УП “Белтэхагляд”) па аналагічнай схеме пасля адпаведнага плацяжу. Пры пратэрміноўцы аплаты аўтаўладальнік пры кіраванні транспартным сродкам і ўстаноўцы адпаведнага факту, у тым ліку і сродкамі фотафіксацыі, падвяргаецца адміністрацыйнаму спагнанню. Паміж УП “Белтэхагляд” і Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй заключана пагадненне аб узаемадзеянні, у адпаведнасці з якім праводзіцца абмен інфармацыяй у межах кампетэнцыі арганізацый. Так, у прыватнасці, ДАІ ў рэжыме рэальнага часу можа атрымліваць інфармацыю аб праходжанні тым ці іншым транспартным сродкам дзяржтэхагляду і працэдуры атрымання дазволу на яго допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Напрыклад: агульны тэрмін дзеяння дазволу на аўтамабіль складае 1 год. Аўтаўладальнік можа аплаціць дзяржпошліну на гэты транспартны сродак на перыяд кратны аднаму месяцу. У базу УП “Белтэхагляд” будзе ўнесена адпаведная інфармацыя (агульны тэрмін – 1 год, аплачана – за 2 месяцы). Праз 2 месяцы аўтаўладальнік уносіць наступны плацеж за перыяд (да 10 месяцаў) і гэтак далей. Праз год аўтамабіль падлягае дзяржтэхагляду і атрыманню наступнага дазволу.

Рэалізацыя дадзенай прапановы дазволіць пазбегнуць стварэння дарагіх сістэм кантролю платы за дарогі. Спатрэбіцца толькі невялікая дапрацоўка АІС “Белтэхагляд” і ўдасканаленне сістэмы кантролю шляхам укаранення тэхнічных сродкаў (фотафіксацыі) пры адпаведным унясенні змяненняў у нарматыўныя прававыя акты.

Алег УРБАНОВІЧ,
Начальнік Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup