Вынікі работы сельскагаспадарчых арганізацый

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

У сельскай гаспадарцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2020 года было занята 2160 чалавек.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў, занятых у сельскай гаспадарцы, у студзені-верасні 2020 года склала 744,5 рубля, у тым ліку ў верасні 2020 года – 800,9 рубля.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні 2020 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года павялічылася на 13,6 %.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна практычна завершаны асенне-палявыя работы.

У бягучым годзе намалочана збожжа (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе 56,9 тысячы тон, што на 10,8 тысячы тон (на 23,3 %) больш, чым летась, сярэдняя  ўраджайнасць склала 36 цэнтнераў з аднаго гектара ўбранай плошчы (у 2019 годзе – 29,7 цэнтнера).

Накапана 4,5 тысячы тон бульбы, сабрана 314 тон агародніны, 188 тон садавіны.

На пачатак лістапада цукровыя буракі ўбраны з 96,3 % плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Накапана 33,3 тысячы тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 336 цэнтнераў з аднаго гектара.

На 1 лістапада сельскагаспадарчымі арганізацыямі нарыхтавана 92,7 тысячы тон кармавых адзінак усіх відаў кармоў. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы (для грамадскага пагалоўя) нарыхтавана па 29,7 цэнтнера кармавых адзінак (на 1 лістапада 2019 года – 26,5 цэнтнера).

За дзесяць месяцаў бягучага года рэалізавана жывёлы на забой (у жывой вазе) 5,3 тысячы тон, што на 886 тон (на 19,9 %) больш у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, выраблена малака 44,1 тысяча тон (на 10,2 % больш).

За студзень-верасень 2020 года ў арганізацыях сельскай гаспадаркі раёна атрымана 2,7 мільёна рублёў чыстага прыбытку, што ў 2,1 раза больш, чым за адпаведны перыяд 2019 года.

Рэнтабельнасць продажаў за студзень-верасень 2020 года склала 4,9 % (у студзені-верасні 2019 года – 3%).

Святлана ШЧЫРАЯ,
начальнік галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup