Удастоены дыплома

Важнае Грамадства

У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў XII абласны конкурс (канферэнцыя) даследчых работ па вучэбных прадметах навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі “Крыштальная Альфа-2020”.

У гэтым навучальным годзе канферэнцыя праходзіла ў анлайн-фармаце. Работы і іх прадстаўленне ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўваходзілі навукоўцы, выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, метадысты Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Даказаць свой пункт гледжання, пададзены ў праекце, удзельнікі маглі ў ходзе дыскусіі, адказваючы на пытанні журы.

На канферэнцыі сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава прадстаўляла навучэнка 10 “Б” класа Юлія Ступчык. Разам з навуковым кіраўніком даследчай работы – настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства Аксанай Якаўчык – Юлія прадаставіла членам журы работу па тэме “Даследаванне тапанімічных асаблівасцяў гадонімаў горада Дзятлава”. Тандэм настаўніцы і навучэнкі быў удастоены Дыплома ІІІ ступені.

Віншуем пераможцаў і жадаем творчых поспехаў.

Святлана УРБАН,
кіраўнік Навуковага Таварыства Навучэнцаў “Пошук” сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup