Святло душы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Якое яно, святло душы? Як зразумець, што яно ў цябе ёсць? А калі няма? Што неабходна зрабіць, як жыць, каб яно прыйшло да цябе?

Такія і іншыя пытанні хвалююць усіх: і дарослых, і дзяцей.

Шмат дапамогі ў гэтым атрымліваюць падлеткі ў школе: на вучэбных занятках, на інфармацыйных і класных гадзінах, у час заняткаў у аб’яднаннях пра інтарэсах ад педагогаў дадатковай адукацыі, пры ўдзеле ў мерапрыемствах і, безумоўна, у соцыуме.

Зусім нядаўна ў нашай школе адбылася значная падзея: сустрэча навучэнцаў у фармаце “круглага стала” па пытанні “Дарога жыцця, якая яна?”. У ёй прыняў удзел протаіерэй храма Георгія Пераможцы, што ў вёсцы Горка, айцец Вадзім Кузміч.

Айцец Вадзім павёў гутарку з падлеткамі цікава, асцярожна, з глыбокім веданнем псіхалогіі дзяцей рознага ўзросту, і яны даверыліся яму. І старэйшыя, і меншыя задавалі пытанні, уважліва слухалі адказы, разважалі, няхай сабе па-дзіцячы, па-свойму. Як прыемна было мне, настаўніцы, якая адпрацавала паўвека ў школе, адчуваць у гэты момант еднасць думак і душ. Святло чалавечай душы – вось яно, ва ўсім: позірку, рухах, словах, і не патрэбна высакамоўных слоў, абяцанняў, нічога недасягальнага, вось яно, святло душы, побач з намі. Толькі ў еднасці душы і цела, жаданняў і слоў наша сіла, свет нашай душы, які, мы ўпэўнены, прывядзе ўсіх да міру, стабільнасці і паразумення.

Надзея КАНЯВЕГА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup