Стань прыкметным у цемры!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У Гезгалаўскім садку прайшла прафілактычная акцыя «Стань прыкметным у цемры!».

У рамках акцыі педагогі падрыхтавалі і правялі шэраг пазнавальных мерапрыемстваў з дзецьмі. Гэта пазнавальныя гутаркі, прагляд відэа- і мультымедыйных матэрыялаў, гульні і забавы, вопыты і эксперыменты.

Уважлiва слухалi дзецi аповяд выхавальнiка I. У. Красоўскай пра гісторыю ўзнiкнення флiкера. Выхаванцы даведалiся, што 70 гадоў назад маленькiя бралочкi прыдумаў брытанскi дарожны рабочы пасля таго, як заўважыў, што вочы ката ў цемры адбiваюць святло фар аўтамабiля.

З вялікай цікавасцю дзеці разглядалі экспанаты міні-выставы  “Такія розныя флікеры”, якую прапанавала арганізаваць выхавальнiк А.  I. Шашко. Дзеці  сабралі ў адным месцы флікеры ўсіх выхаванцаў групы, а таксама выхавальніка і памочніка выхавальніка. Яны заўважылі, што на першы погляд флікеры здаюцца рознакаляровымi цацкамі: тут і жоўтыя смайлiкi, і салатавыя зайчыкі, і аранжавыя сардэчкі.  Каб дапамагчы дзецям зразумець прынцып дзеяння флікера, усе экспанаты выставы занеслі ў цёмнае памяшканне і пасвяцілі на іх ліхтарыкам. Яны ярка засвяціліся! Такім чынам, выхаванцы прыйшлі да высновы – флікер, які знаходзіцца на адзенні пешахода, дапамае стаць больш прыкметным у цёмны час сутак.

Шэраг даследчых эксперыментаў дазволiў дзецям самастойна знасцi адказы на пытаннi: “Чаму свецiцца флiкер?”, “Цi свецiцца флiкер падчас дажджу цi ў моцны мароз?”

У ходзе забавы “Сустрэча з Вясёлым флікерам” выхаванцы ў гульнёвай форме  замацавалi  правілы дарожнага руху. Яны з задавальненнем адгадвалі загадкі пра дарожныя знакі, адказвалі на пытанні віктарыны “Чырвоны, жоўты, зялёны”, спаборнічалі ў спрыце і хуткасці ў гульнях-эстафетах.

У рамках акцыі педагогі падрыхтавалі для бацькоў карысныя парады  “Навучаем дзяцей правілам даражнага руху праз гульню”, “Як правільна выбраць флікер?”,  “Колькі флiкераў патрэбна пешаходу?”.

“Стань прыкметным у цемры!” – гавораць усім удзельнікі акцыi i “свецяцца” ў цемры, што робiць iх рух больш бяспечным у цёмны час сутак.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup