Правілы жыцця ў сезон прастуд

Грамадства Свежыя навіны

Праветрывайце памяшканне.

У асенне-зімовы перыяд пачынаецца ацяпляльны сезон, паветра ў памяшканні з цягам часу губляе вільгаць і становіцца сухім. Увільгатненне паветра – адзін з метадаў барацьбы з распаўсюджваннем шкодных мікраарганізмаў.

Дэзынфікуйце паверхні. Знізіць рызыку заражэння можна, выкарыстоўваючы ачышчальныя спіртаўтрымліваючыя ласьёны для дэзынфекцыі часта выкарыстоўваемых прадметаў, такіх як тэлефоны, стальніцы, ручкі дзвярэй і клавіятуры.

Рэгулярна мыйце рукі. Калі ў вас няма пад рукой мыла, скарыстайцеся дэзынфікуючымі сурвэткамі.

Вядзіце здаровы лад жыцця. У халодны час года добра наведваць басейн і трэнажорную залу. Рухальная актыўнасць павышае супраціўляльнасць да розных інфекцый.

Харчуйцеся рацыянальна. Узімку арганізм робіць запасы, каб абараніцца ад холаду. Калі вы пазбаўляеце яго неабходных тлушчавых адкладанняў, пакутуе перш за ўсё імунітэт. У зімовым рацыёне павінна быць дастаткова бялку як расліннага, так і жывёльнага паходжання, трэба есці натуральныя, не перапрацаваныя прадукты, багатыя клятчаткай, і піць дастаткова вадкасці.

Высыпайцеся. Той, хто спіць менш за 7 гадзін у суткі, больш схільны да рызыкі прастудзіцца, чым людзі з нармальным 8-гадзінным сном.

Загартоўвайцеся. Прахалодны душ, кантрасныя абліванні ног – для нашай скуры стрэс, ад якога арганізм абараняецца спазмам і выкідам вялікай колькасці антыцелаў. Аднак занадта халоднымі тэмпературамі (купаннем у палонцы, абліваннем ледзяной вадой) злоўжываць нельга.

Ганіце прэч дрэнныя эмоцыі. Калі не навучыцца спраўляцца са стрэсам, нават самы ўстойлівы імунітэт можа даць збой. Зняць псіхалагічнае напружанне дапаможа наведванне лазні і спартзалы. Таксама станоўча ўплываюць на псіхалагічнае самаадчуванне медытацыя, кантрасны душ.

Ганна АЎДЗЕЕНКА,
доктар агульнай практыкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup