Не проста шкодная звычка

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Наркаманія – не шкодная звычка, а цяжкае захворванне.

Страшна, што самі наркаманы вельмі позна разумеюць, што яны не проста “забаўляюцца наркотыкамі”, а ўжо не могуць без іх жыць. Часам прыхільнасць развіваецца праз паўгода-год, часцей на гэта патрабуюцца ўсяго 2-3 месяцы, здараецца, што чалавек станавіцца залежным і пасля разавага прыёму наркотыка.

У стане наркатычнага ап’янення людзі нярэдка гінуць ад няшчасных выпадкаў, канчаюць жыццё самагубствам, паміраюць ад перадазіроўкі. У наркамана існуе адна жыццёвая мэта – дастаць чарговую дозу. З-за гэтага яны часта ўчыняюць забойствы, разбоі, рабаванні, крадзяжы.

Канец такіх гісторый прадказальны: турма або псіхіятрычная бальніца, у горшым выпадку – смерць, толькі зрэдку – выздараўленне.

Калі ж бяда ўжо пастукала ў дзверы, і хто-небудзь з блізкіх ужывае наркатычныя ці псіхатропныя рэчывы, неабходна знайсці ў сабе сілы пагутарыць з ім спакойна, пастарацца пераканаць звярнуцца па дапамогу да спецыялістаў. Атрымаць інфармацыйную падтрымку можна на інтэрнэт-сайце POMOGUT.BY.

Міліцыя нагадвае, што незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў караецца крымінальнай адказнасцю па арт. 328 КК РБ – да 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці ці без яе. За крадзеж такіх сродкаў артыкул 327 КК РБ прадугледжвае таксама пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй ці без яе.

Праваахоўнікі пераканаўча просяць жыхароў Дзятлаўшчыны не заставацца абыякавымі да праблемы. Калі стане што-небудзь вядома пра асобаў, якія займаюцца вырошчваннем, вырабам, захоўваннем, збытам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, паведамце пра гэта ў дзяжурную частку па тэлефоне 102 або ў групу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі па тэлефоне 2-15-34. Ананімнасць гарантуецца.

Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup