Бяспечны кацёл і газавае абсталяванне

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Апошнім часам пачасціліся няшчасныя выпадкі, звязаныя з выбухамі бытавых воданагравальных катлоў, устаноўленых у жылых дамах і грамадскіх будынках.

Для прадухілення выбухаў катлоў рэкамендуецца:

— пераканацца, што запорныя сістэмы да катла, запорныя прылады адкрыты;

— зліць кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы для катлоў, якія працуюць з натуральнай цягай;

— правесці агляд агалоўкаў комінаў. Пры выяўленні няспраўнасці комінаў і вентыляцыйных каналаў карыстанне гэтым абсталяваннем забараняецца;

— перад тым, як распаліць кацёл, адкрыйце лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Адсутнасць вады з кантрольнай лініі сведчыць пра тое, што сістэма ацяплення не замерзла. Пры гэтым неабходна пераканацца ў тым, што ціск па манометры, устаноўленым на катле, не расце;

— калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск на катле расце і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, гэта сведчыць аб замярзанні сістэмы ацяплення. У гэтым выпадку распальваць кацёл катэгарычна забараняецца. Неабходна вызначыць месца замярзання ацяпляльнай сістэмы (як правіла, месца злучэння пашыральнага бака з сістэмай ацяплення), адагрэць яе і толькі потым, калі з кантрольнай лініі пацячэ вада, можна паступова распальваць кацёл. Калі ціск на катле пачынае набліжацца да максімальна дапушчальнага па пашпарце прыбора, неабходна тэрмінова спыніць топку і выдаліць з катла ўсё паліва.

Газавыя прыборы

Выкарыстанне газавых бытавых прыбораў і апаратаў, не прызначаных для ацяплення памяшканняў, не дапускаецца. Некаторыя грамадзяне выкарыстоўваюць для ацяплення памяшканняў газавыя пліты з фаеркамі, якія гараць. Пліта для гэтага не прызначана. Адкрытае полымя выпальвае кісларод у памяшканні, і яго становіцца недастаткова для нармальнай работы гарэлак. З-за недахопу кіслароду газ згарае не цалкам, у выніку ўтворыцца чадны газ. Знаходжанне ў памяшканні, паветра якога змяшчае 0,2 % чаднага

газу, на працягу адной гадзіны шкодна для здароўя, а пры ўтрыманні 0,5 % чаднага газу знаходзіцца ў памяшканні на працягу пяці хвілін небяспечна для жыцця.

Нельга карыстацца газавым абсталяваннем або іншымі цеплагенерыруючымі агрэгатамі і прыладамі пры няспраўных комінах і вентыляцыйных каналах. Пры ўзнікненні пажару выклікайце службу выратавання па тэлефоне 101 або 112.

Бяспека пры эксплуатацыі печаў

У асенне-зімовы перыяд павялічваецца колькасць пажараў, якія адбыліся з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печаў.

Нельга распальваць няспраўныя печы, а таксама пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў; выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі; паліць печ з адчыненымі дзверцамі; пакідаць малых дзяцей без нагляду ў доме, дзе паліцца печ.

Акрамя таго, у моцныя халады печ трэба паліць некалькі разоў на дзень.

Гэта дазволіць пазбегнуць яе перагрэву і з’яўлення расколінаў. Паліць печ неабходна за дзве-тры гадзіны да сну.

Падыходы да печы з боку топачнай дзверцы павінны быць свабоднымі.

Печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура шырынёй не менш за 38 см. Акрамя гэтага, печ павінна мець паветраны прамежак шырынёй 10 см ва ўсе бакі ад яе. Ніякія драўляныя перагародкі, шторы не павінны датыкацца да печы.

Папярэдзіць бяду

Ратаўнікі нагадваюць:

— пры эксплуатацыі электрабытавых прыбораў электраправодку і электраабсталяванне ў кватэрах і гаспадарчых пабудовах неабходна ўтрымліваць у спраўным стане;

— калі заўважылі няспраўнасць, не спрабуйце ліквідаваць яе самастойна – звярніцеся ў спецыялізаваную арганізацыю;

— электрапрыборы стаўце далей ад лёгкаўзгаральных матэрыялаў;

— не дапускайце перавышэнне токавай нагрузкі электрасеткі;

— не дазваляйце карыстацца электрапрыборамі дзецям.

Марта МІЛАШ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup