Адказнасці не пазбегнуць

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Апошнім часам усё часцей у сетцы інтэрнэт і розных дэструктыўных тэлеграм-каналах з’яўляюцца заклікі да блакіравання чыгуначных пуцей з мэтай парушэння графіку руху цягнікоў і прычынення шкоды Беларускай чыгунцы.

Некалькі выпадкаў незаконнага ўмяшальніцтва ў дзейнасць чыгункі, у выніку якіх быў затрыманы рух цягнікоў, зарэгістраваны ў верасні-кастрычніку 2020 года на тэрыторыі М

інскай і Магілёўскай абласцей.

26 кастрычніка 2020 года невядомыя паклалі медны дрот на чыгуначныя пуці на перагоне “Скідзель – Жытомля”. 27 кастрычніка паступіла інфармацыя аб тым, што медны дрот ёсць на чыгуначных пуцях на перагоне “Ваўкавыск – Рось”. З-за такіх ілжывых звестак адбылася затрымка пасажырскага цягніка “Віцебск – Гродна”. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць па дадзеных фактах праверачныя мерапрыемствы.

Незаконныя ўмяшальніцтвы ў бяспечнае функцыянаванне чыгункі могуць прывесці да цяжкіх наступстваў: да сходу пасажырскіх цягнікоў, траўмавання і гібелі пасажыраў, да сходу грузавых саставаў з небяспечнымі грузамі і прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, розным суб’ектам гаспадарання.

Тым, хто ўчыняе такія правапарушэнні, варта задумацца аб няўхільнасці ад адказнасці за падобныя злачынныя дзеянні.

За парушэнне бяспекі руху чыгуначнага транспарту і дзеянні, якія ствараюць пагрозу бяспечнаму функцыянаванню чыгункі, прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

За парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным або гарадскім электрычным транспарце, – падкладанне на чыгуначныя і трамвайныя пуці прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху, пашкоджанні пуцей, ахоўных пуцявых аб’ектаў, збудаванняў і прылад сігналізацыі і сувязі, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 50 базавых велічыняў. За стварэнне любых перашкод на дарозе, затрымку руху групай людзей або іншым спосабам – штраф ад 6 да 10 базавых велічыняў.

Вячаслаў ШЭЦІК,
Гродзенскі транспартны пракурор

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup