З пашанай і павагай да людзей мудрага ўзросту

Культура і адпачынак Свежыя навіны

1 кастрычніка, у Міжнародны  Дзень пажылых людзей,  напярэдадні свята Дня настаўніка,  у Жукоўшчыну завітаў народны тэатр-студыя гульні «Суседзі» са святочнай віншавальнай праграмай «Хай будзе цёплай восень жыцця».

Гледачы, сярод якіх былі ветэраны педагагічнай працы  Г.І. Буткевіч  і М.І. Дзядовіч, вучні 1 — 9 класаў Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, настаўнікі, а таксама жыхары аграгарадка, змаглі паглядзець цікавую і змястоўную праграму.

Вучні паўдзельнічалі ў майстар-класе па вывучэнні народных танцаў, спяванні жартоўных песень. Кожны прысутны змог акунуцца ў святочную атмасферу народнай музыкі, адчуць і спазнаць багаты і таямнічы свет народнай песні.  Напрыканцы мерапрыемства прысутных  ветэранаў педагагічнай працы калегі і вучні  павіншавалі з надыходзячым святам Днём настаўніка, пажадалі ім добрага здароўя, выдатнага настрою.

Л.І. Шаркут,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup