У Дзятлаве адбылася XXIV канферэнцыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа

Важнае Грамадства

Чарговая справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа прайшла ў Дзятлаве.

У канферэнцыі прынялі ўдзел 42 дэлегаты.

Аб выніках працы Таварыства Чырвонага Крыжа за справаздачны перыяд расказала яго старшыня Галіна Касцюк. У ходзе выступлення яна паведаміла пра акцыі і мерапрыемствы, якія праводзіць Чырвоны Крыж, а таксама расказала пра дзейнасць арганізацыі ў перыяд барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. Так, напрыклад, Дзятлаўская раённая арганізацыя рэгулярна аказвала дапамогу ў выглядзе сродкаў антывіруснай абароны  сацыяльным работнікам і іх падапечным.

З дакладамі выступілі эканаміст Дзятлаўскай ЦРБ Аксана Дзянісік, метадыст Центра творчасці дзяцей і моладзі Ірына Мішчанка і галоўны доктар Дзятлаўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Шайбак. У ходзе выступленняў былі падведзены вынікі працы і агучаны шэраг новых задач.

Акрамя гэтага, у час канферэнцыі прайшлі выбары членаў прэзідыума і членаў рэвізійнай камісіі раённай арганізацыі. Былі выбраны дэлегаты на абласную справаздачна-выбарчую канферэнцыю Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. Старшынёй прэзідыума раённай арганізацыі аднагалосна быў абраны галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Алег Анцух. Старшынёй раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа абрана Галіна Касцюк.

Напрыканцы канферэнцыі адбылося ўручэнне ўзнагарод. Іх атрымалі: доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч, галоўны доктар Дятлаўскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Шайбак, фельчар Таркачоўскага ФАПа Раіса Альшэўская і намеснік дырэктара ААТ “Граніт-Агра” па ідэалагічнай рабоце Кацярына Дубешка.

Марыя ПАПОВА,
Фота аўтара і Наталлі Авярчук

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup