Трагічны выпадак

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Увёсцы Хмелі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці на вадаёме аднагоз прыватных участкаў, пры лоўлі рыбы вудай трапіў пад напружанне жыхар горада Высокае.

Было ўстаноўлена, што ён рыбачыў з дапамогай вугляпластыкавых вудзільняў даўжынёй 8 метраў. Праз некаторы час відавочцы пачулі воплеск і ўбачылі чалавека, які ляжыць на зямлі. Была выклікана хуткая медыцынская дапамога, якая, прыбыўшы на месца няшчаснага выпадку, канстантавала смерць.

Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup