Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы! Віншуем вас з Днём настаўніка!

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Прафесія педагога здаўна з’яўляецца адной з самых паважаных у Беларусі.

Мы цэнім вашы заслугі ў забеспячэнні высокай якасці айчыннай адукацыі, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічны працэс краіны, захаванне духоўных і маральных ідэалаў нашага грамадства.

Жадаем вам далейшых поспехаў у працы, дабрабыту, моцнага здароўя, душэўных сіл і цярпення, невычэрпнай энергіі і даўгалецця, мэтанакіраваных вучняў і ўдзячных бацькоў.

Дзятлаўская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”