Па ўстанаўленні межаў сельсаветаў

Важнае Улада

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку ўліку меркаванняў грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь», для высвятлення меркавання грамадзян пры рашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам 2 верасня 2020 года ў раённай газете «Перамога» і на яе афіцыйным сайце ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет было размешчана паведамленне па ўстанаўленні межаў Жукоўшчынскага і Войневіцкага сельсаветаў.

Грамадзянам прапаноўвалася на працягу аднаго месяца выказаць свае меркаванне па пытаннях ўстанаўлення межаў Жукоўшчынскага і Войневіцкага сельсаветаў.

На працягу месяца з даты размяшчэння ў раённай газеце і ў камп’ютарнай сетцы Інтэрнет ва ўпраўленне землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама меркаванняў грамадзян не паступала.

Такім чынам, неабходнасць карэкціроўкі прапаноў па ўстанаўленні межаў Жукоўшчынскага і Войневіцкага сельсаветаў адсутнічае.

Андрэй САДОЎСКІ, 
старшыня Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: