Моладзевыя акцыі. “Мама” – якое цудоўнае гэта слова”

Важнае Грамадства

Моладзевая піянерская гарадская піяр-акцыя пад такой назвай прайшла напярэдадні Дня маці ў Дзятлаве.

Да яе далучыліся члены піянерскага гарадскога штаба раённага савета ГА “БРПА” з ліку вучняў гімназіі №1 горада Дзятлава. На вуліцы райцэнтра піянеры выйшлі са сваімі старэйшымі сябрамі старшынёй раённага савета ГА “БРПА” Ірынай Мішчанка і педагогам-арганізатарам гімназіі № 1 горада Дзятлава Марынай Шаўчук.

З сабой у дарогу ўдзельнікі акцыі захапілі паветраныя шары, каляровыя далонькі, віншавальныя паштоўкі і добры настрой. Піянеры дарылі паштоўкі з Днём маці, найлепшыя пажаданні і адчуванне свята жанчынам, якіх сустракалі на вуліцах райцэнтра і ва ўстановах горада. Стартавала акцыя ў гімназіі, а прадоўжылася на плошчы і цэнтральных вуліцах.

У адказ на віншаванні жанчыны адорвалі піянераў самымі цёплымі ўсмешкамі, такімі шчырымі, што зірнуць на іх вырашыла нават восеньскае сонейка.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены ўдзельнікамі акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup