Кожную суботу – у турысцкі паход

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

Кожную суботу  на тэрыторыі Раклевіцкай школы чуецца вясёлая гамонка вучняў.

Турысцкі савет распрацаваў цікавыя маршруты для навучэнцаў: аграгарадок Раклевічы – абеліск “Цагельня” – помнік ахвярам Халакосту; Раклевічы – санаторый “Радон” – санаторый “Альфа-Радон” – урочышча “Моўчадзь”; Раклевічы – урочышча “Ксёндз” – урочышча “Шанак” – урочышча “Лаза”, Раклевічы – горад Дзятлава – вёска Засецце – вёска Норцавічы –  зернесховішча СХФ “АграМілк” “Залатая горка”.  Гэта далёка не ўвесь пералік турысцка-краязнаўчых паходаў у першай чвэрці.

Рухомыя гульні на свежым паветры, заняткі па прывіццю турысцкіх навыкаў, смачныя абеды і песні каля кастра астаўляюць у дзяцей незабыўныя ўражанні. Вельмі прыемна, што да ўдзелу ў паходах далучаюцца бацькі навучэнцаў.

Мілагучныя песні ў выкананні Вольгі Кузьма пад гітару сталі адметнай часткай праграмы паходаў. Крылатае выказванне  “Пазнай наваколле сваё і захавай нашчадкам” стала нашым дэвізам.

Марына НЯЧАЙ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Раклевіцкага дзіцячага сад-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup