Электраток: карысны, але і небяспечны

Грамадства Свежыя навіны

Асноўнай умовай бяспечнага прымянення электраэнергіі ў побыце з’яўляецца спраўны стан электрычнай праводкі і электрапрыбораў і захаванне мер засцярогі пры карыстанні электрычнымі прыборамі, асабліва электранагравальнымі.

У гэтай сувязі неабходна памятаць, што:

* выкарыстанне слабатокавых правадоў (тэлефонных і радыётрансляцыйных) для электраправодкі забараняецца, гэта можа прывесці да пажару;

* старая або пашкоджаная ізаляцыя і аголеныя канцы правадоў могуць з’явіцца прычынай пажару і няшчаснага выпадку;

* нельга заціскаць электраправады дзвярыма або прадметамі хатняй абстаноўкі, заклейваць шпалерамі, паперай;

* нельга дапускаць непасрэднага кантакту электрычных правадоў з трубамі ацяплення, водаправода, газаправода, тэлефоннымі і радыётрансляцыйнымі правадамі. У месцах дотыку на электраправады павінна быць накладзена дадатковая ізаляцыя;

* нельга дакранацца да электраправадоў вільготнымі рукамі і праціраць іх мокрай анучай;

* для выдалення пылу з правадоў варта карыстацца сухой анучай або шчоткай, пры гэтым трэба папярэдне выкруціць ахоўныя пробкі або выключыць аўтамат;

* нельга рамантаваць асвятляльную арматуру, электрычныя прыборы, электраправодку, не адключыўшы іх ад электрычнай сеткі.

Прыкметамі няспраўнасці электраправодкі і электрапрыбораў могуць служыць з’яўленне паху гарэлай гумы, моцнае награванне штэпсельных разетак і вілак, выключальнікаў, іскрэнне аголеных правадоў у выніку пашкоджання ізаляцыі.

Пры выяўленні пашкоджання ізаляцыі правадоў або іншай няспраўнасці ў электраправодцы неабходна выклікаць электраманцёра.

Вячаслаў ПЯТРАШ,
дзяржаўны інспектар па энергагазнаглядзе
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup