Аб вывазе падкаранціннай прадукцыі

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Дзятлаўская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціну і абароне раслін інфармуе ўсіх удзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці аб неабходнасці захавання каранцінных фітасанітарных правілаў пры вывазе (экспарце) падкаранціннай прадукцыі.

 

Падкаранцінная прадукцыя, якая экспартуецца, павінна быць свабоднай ад каранцінных для краіны-імпарцёра аб’ектаў, што неабходна пацвердзіць фітасанітарным сертыфікатам, які выдаецца ўпаўнаважанымі органамі краіны-экспарцёра на кожную транспартную адзінку падкаранціннай прадукцыі, якая вывозіцца.

Для атрымання фітасанітарнага сертыфіката на раслінную падкаранцінную прадукцыю неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльныя службы каранціннага фітасанітарнага кантролю з заяўкай на дагляд падрыхтаванай партыі прадукцыі, якая адгружаецца. Па выніках дагляду, аналізу, пратаколу іспытаў афармляецца фітасанітарны сертыфікат па месцы вытворчасці прадукцыі. Заяўку на дагляд падкаранціннай прадукцыі неабходна падаць не менш чым за 5 сутак да адгрузкі (згодна з пералікам адміністрацыйных працэдур). Бульба, закупленая ў насельніцтва, павінна знаходзіцца асобна ад бульбы, якая вырашчана на палях севазваротаў.

Уся прадукцыя, якая экспартуецца ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ўвозіцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, павінна прайсці наступныя выпрабаванні (каранцінную экспертызу):

— пасадачны матэрыял пладовых, ягадных, дэкаратыўных і кветкавых культур — на бактэрыяльны апёк, непавірускальцавой плямістасці тамата і тытуню;

— пасадачны матэрыял костачкавых культур — на поцівірус шаркісліў;

— бульба — на бурую і кальцавую гнілату, віройд верацінавіднасці клубняў бульбы.

За парушэнне нарматыўных прававых актаў у сферы каранціннага фітасанітарнага кантролю прадугледжана адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Згодна з артыкулам 15.55 КоАП Рэспублікі Беларусь, за ўвоз у Рэспубліку Беларусь і вываз з яе насення, раслінаў, прадукцыі расліннага паходжання і іншых матэрыялаў, якія не прайшлі фітасанітарны кантроль і пры неабходнасці адпаведную апрацоўку, прадугледжаны штраф да шасцідзесяці базавых велічыняў.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся на адрас: горад Дзятлава, вуліца Кірава, 18, тэлефоны: 2-64-72, 2-11-84.

Ілона ВАРАБЕЙ,
вядучы аграном-дзяржаўны інспектар Дзятлаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі па каранціну раслінаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup