Захаваем азонавы слой

Важнае Да ведама грамадзян

16 верасня з нагоды падпісання ў гэты дзень Манрэальскага пратакола па рэчывах, якія разбураюць азонавы слой, адзначаецца Міжнародны дзень аховы азонавага слоя.

Разбурэнне азонавага слоя планеты і наступнае павышэнне ўльтрафіялетавага выпраменьвання вядуць да зніжэння якасці атмасфернага паветра, паслаблення імуннай сістэмы арганізма, павышэння акісляльнай здольнасці атмасферы, карозіі і разбурэння некаторых відаў матэрыялаў.

Новая экалагічная ацэнка стану азонавага слоя, праведзеная навукоўцамі ў апошнія гады, сведчыць пра тое, што ўзгодненыя міжнародныя дзеянні па барацьбе з азонаразбуральнымі рэчывамі дазволяць дасягнуць аднаўлення ахоўнага азонавага слоя Зямлі ў бліжэйшыя некалькі дзесяцігоддзяў.

Без Манрэальскага пратакола і звязаных з ім пагадненняў да 2050 года ўзроўні азонаразбуральных рэчываў у атмасферы маглі б вырасці ў дзесяць разоў. Паэтапная адмова ад азонаразбуральных рэчываў аказала станоўчы ўплыў і на глабальны клімат.

Стратэгія Рэспублікі Беларусь па паступовым вывадзе з абарачэння гідрахлорфторвугляродаў забяспечвае выкананне дагавораў Манрэальскага пратакола па паскоранай адмове ад ужывання азонаразбуральных рэчываў да 2020 года.

Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup