З Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Паважаныя калегі, сябры, ветэраны галіны!

Віншую вас з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці!

Наша арганізацыя цяпер – гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое выконвае ўвесь комплекс работ, звязаных з газіфікацыяй, газазабеспячэннем, будаўніцтвам і кантролем за якасцю сістэм газазабеспячэння.

Сёння я хачу выказаць работнікам усіх пакаленняў глыбокую ўдзячнасць за шматгадовую, добрасумленную і выніковую працу, вернасць абранай прафесіі і высокую самааддачу ў рабоце.

Жадаю ўсім міру і дабрабыту, моцнага здароўя, поспехаў і трывалай упэўненасці ў заўтрашнім дні.

З павагай начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння