Нецвярозым і бяспраўным вадзіцелям – асаблівы кантроль

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З 26 па 28 верасня 2020 на тэрыторыі Гродзенскай вобласці дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс дадатковых прафілактычных мерапрыемстваў “Нецвярозым і бяспраўным вадзіцелям – асаблівы кантроль”.

Калі пры руху па вуліцах і дарогах у цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці вы сталі відавочцам:

– кіравання транспартам, у тым ліку трактарнай тэхнікай, з няспраўнымі светлавымі прыборамі;

– дарожна-транспартнага здарэння;

– нецвярозага пешахода, веласіпедыста, возчыка;

– валодаеце інфармацыяй аб вадзіцелі, які знаходзіцца ў стане ап’янення або аб іншых фактах, якія пагражаюць бяспецы дарожнага руху, неадкладна паведамляйце па тэлефоне 102 (званок бясплатны).

Андрэй КЛІМОВІЧ,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup