На планёрцы ў старшыні райвыканкама

Свежыя навіны Улада

Работа назіральных камісій, прафілактыка каранавіруса, ход сельскагаспадарчых работ, праца ўстановаў адукацыі, падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду – гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў раённай планёркі.

З дакладам аб стане спраў па курыруемых пытаннях выступілі намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстановаў раёна.

Сярод актуальных задач гэтага тыдня – аналіз сітуацыі з каранавіруснай інфекцыяй, правядзенне работ па ўстаноўцы неабходных агароджаў і нарыхтоўцы бульбы для патаннення харчавання ва ўстановах адукацыі, рашэнне маёмасных пытанняў, актывізацыя работы па выкананні даведзеных паказчыкаў па зборы другасных рэсурсаў, падпісанне пашпартоў гатоўнасці па падрыхтоўцы да асенне-зімовага сезона.

Асаблівая ўвага была нададзена аналізу правядзення галоўных восеньскіх работ у гаспадарках раёна. Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі паставіў задачу звярнуць увагу на рацыянальны і своечасовы падыход у выкарыстанні тэхнікі для правядзення сельскагаспадарчых работ па сяўбе азімых культур, уборцы саломы, унясенні мінеральных угнаенняў.

Таксама былі абмеркаваны пытанні будаўніча-рамонтных работ на аб’ектах добраўпарадкавання ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына.

Па-ранейшаму актуальнымі застаюцца пытанні навядзення парадку і добраўпарадкавання населеных пунктаў.

Перспектыўнай задачай для раённага камітэта ГА “БРСМ” вызначана праца з валанцёрамі для аказання неабходнай дапамогі ўсім катэгорыям насельніцтва, якія маюць у гэтым патрэбу.

Наталля КАЛОДКА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: