Мы галасуем за жыццё

Важнае Грамадства

У Дварэцкай сярэдняй школе стартавала акцыя «Мы галасуем за жыццё!» у рамках раённага месячніка «Твой выбар — тваё жыццё!».

У першую чаргу, яна накіравана на пазітыўны жыццёвы настрой і стабільную будучыню, што важна для кожнага чалавека, асабліва для падлеткаў. Станоўчыя эмоцыі даюць магчымасць актывізацыі дзейнасці, творчаму развіццю, згуртаванню вучняў школы ў адзіным парыве ўсведамлення каштоўнасцяў жыцця і асабістай адказнасці за яго.

Першымі ў акцыі прынялі ўдзел вучні групы падоўжанага дня пад кіраўніцтвам Вольгі Мечыславаўны Сямашка. Дзеці аддавалі галасы за жыццё, размалёўвалі свае далоні рознымі колерамі.

Акцыя была арганізавана членамі школьнай пярвічнай арганізацыяй «БРСМ», вучнямі 11 класа. Удзельнікі акцыі выбралі два колеры: чырвоны і зялёны. Чырвоны колер сімвалізуе яркасць, энергію і поспех. Зялёны — колер жыцця, сімвал прыроды і экалогіі, гармоніі і раўнавагі. Гэты колер асацыіруецца з вясновым адраджэннем, калі ўсё ажывае і абуджаецца.

Уладзіслаў АЎСЯНІК,
вучань 11 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup