Бібліятэка – асаблівы свет, крыніца ведаў і мудрасці

Галоўнае Культура і адпачынак

Людзі прыходзяць сюды не толькі па кнігі і часопісы, але і для таго, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных вершаваных і празаічных твораў,абмяняцца чытацкімі інтарэсамі або проста пабыць адзін на адзін з інтэлектуальнай прасторай.

У Дзятлаўскім раёне працуюць дванаццаць бібліятэк. У кожнай з іх свае асаблівасці. Напрыклад, Гезгалаўская бібліятэка займаецца развіццём экалагічнай культуры, Дварэцкая – папулярызуе сямейнае чытанне  і іншыя бібліятэкі, якія з’яўляюцца цэнтрамі агульнадаступнай інфармацыі, духоўнай асветы і культуры, развіцця і падтрымкі чытання, духоўна-мастацкай спадчыны, традыцыйнай культуры і здаровага ладу жыцця.

Бібліятэка сёння – гэта не проста кнігасховішча, гэта інтэрактыўная пляцоўка, дзе разам з традыцыйнымі формамі работы выкарыстоўваюцца і сучасныя – камп’ютарныя прэзентацыі, акцыі (буккросінг, бібліяноч), наглядныя і інфармацыйныя формы (бібліятэчны квілт, буктрэйлер). Варта адзначыць, што бібліятэкі працуюць з рознаўзроставымі катэгорыямі насельніцтва і знаходзяць падыход як да дзяцей, так і да дарослых.  Сваю работу бібліятэкіправодзяць у рамках разнастайных праграм і праектаў, напрыклад, “На шляху да духоўнасці”, “Бібліятэка па-за сценамі”, “Бібліятэка старэйшаму пакаленню”. Яны ўдзельнічаюць у цікавых конкурсах, дзе займаюць прызавыя месцы. Так,Дзятлаўская бібліятэка заняла першае месца ў абласным конкурсе “Бібліятэка года”, Жукоўшчынская бібліятэка – другое месца ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальная культуры”, у Дварэцкай бібліятэкі – сярэбраная перамога ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”. Бібліятэкі Дзятлаўскага раёна фарміруюць і падтрымліваюць станоўчы імідж нашага раёна на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Бібліятэкар – прафесія вельмі крэатыўная і творчая, карысная для людзей, якія любяць чытаць і пазнаваць штосьці новае. Кожная бібліятэка – гэта цэнтр культурнага жыцця насельніцтва, дзе праводзяцца розныя мерапрыемствы: прэзентацыі кніг, чытацкія канферэнцыі, тэматычныя бібліятэчныя вечары, інтэлектуальныя гульні, кніжныя аўкцыёны, фальклорныя вячоркі, чаяпіцце з чытачамі і іншыя.

Як вядома, галоўны госць бібліятэкі – чытач. А які ты, сучасны чытач? Што табе падабаецца? Запрашаем у бібліятэку, дзверы якой адчынены для кожнага.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup