Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць

Важнае Грамадства

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава ў рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” у рэжыме стрым прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме “Актыўны грамадзянін: мае ўчынкі – мая адказнасць”.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі 108 вучняў 8-х і 9-х класаў.

Да анлайн-дыялогу былі запрошаны: Святлана Залучан, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама, Мікалай Філіповіч, участковы інспектар па справах непаўналетніх Дзятлаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў, Алена Дварчанін, педагог-псіхолаг.

Святлана Залучан у інфармацыйным блоку “Актыўны – значыць адказны” паведаміла навучэнцам, што кожны грамадзянін сваёй краіны, у тым ліку і непаўналетні, абавязаны выконваць законы дзяржавы, паважаць правы і інтарэсы іншых грамадзян, традыцыі і культурныя каштоўнасці беларускага народа. Рэспандэнт звярнула ўвагу на тое, што правы і свабода аднаго чалавека “заканчваюцца” там, дзе “пачынаюцца” правы і свабода другога чалавека.

Падчас абмеркавання навучэнцы даведаліся, што згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці могуць быць прыцягнуты асобы, якія на момант здзяйснення злачынства дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Аднак за шэраг злачынстваў самастойна адказваць прыйдзецца і 14-гадовым падлеткам.

Далей да анлайн-дыялогу далучыўся інспектар па справах непаўналетніх Мікалай Філіповіч. Ён расказаў навучэнцам, што згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь з 14 гадоў надыходзіць крымінальная адказнасць за забойства, нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання, выкраданне чалавека, захоп заложнікаў, крадзеж, разбой, вымаганне або незаконны абарот наркотыкаў. А адміністрацыйная адказнасць – за дробны крадзеж, хуліганства, развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Святлана Залучан і інспектар па справах непаўналетніх Мікалай Філіповіч адзначылі, што агульнапрынятыя правілы паводзін (нормы Права) з’яўляюцца абавязковымі да выканання для асобаў любой узроставай катэгорыі.

У інфармацыйным блоку “Вучымся разумець адзін аднаго” педагог-псіхолаг Алена Дварчанін праінфармавала, што ў Рэспубліцы Беларусь з 21 студзеня 2014 года ўступіў у сілу Закон РБ “Аб медыяцыі”, які ўвёў прававы інструмент правядзення перамоў, прымірэнчых працэдур, вырашэнне канфліктаў і спрэчак з удзелам незалежнай трэцяй асобы – медыятара.

Асаблівае месца займае школьная медыяцыя. Школьнікі-медыятары дапамагаюць як аднакласнікам, так і іншым навучэнцам памірыцца, знайсці выхад з любой канфліктнай сітуацыі.

Навучэнцы прыйшлі да высновы, што служба медыяцыі ў школе патрэбна, і яны могуць уваходзіць у яе склад.

У ходзе рэалізацыі ШАГ-3 “Мы дзейнічаем” навучэнцы 8-х класаў прапанавалі стварыць сумесны са структурамі соцыума тэлеграм-канал “Актыўны – значыць адказны” і абмеркавалі пытанні арганізацыі сумеснага кантэнту.

Святлана САЛАЎЁВА,
класны кіраўнік 8 класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup