20 верасня – Дзень работнікаў лесу

Свежыя навіны Улада

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым святам – Днём работнікаў лесу!

Лес з’яўляецца адным з галоўных багаццяў беларускай зямлі. Ён – аснова экалагічнага дабрабыту і здароўя насельніцтва.

Дзякуючы працы работнікаў лясной гаспадаркі, грамадзяне нашай Беларусі могуць любавацца прыгажосцю прыроды і карыстацца яе дарункамі. Ваш уклад у справу зберажэння лесу і прымнажэння лясных багаццяў цяжка пераацаніць, бо вы захоўваеце нацыянальны набытак нашай краіны для будучых пакаленняў. За гэта ввы па праву заслугоўваеце шчырую ўдзячнасць людзей.

Сваёй высакароднай працай вы захоўваеце і памнажаеце лясныя багацці Дзятлаўшчыны, садзейнічаеце іх рацыянальнаму выкарыстанню і ўзнаўленню. Шматгадовы вопыт і аўтарытэт дазваляюць вам паспяхова вырашать любыя вытворчыя пытанні, уносячы сваёй працай немалы ўклад у развіццё лясной прамысловасці.

Жадаем усім работнікам і ветэранам  лясной гаспадаркі здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: