20 верасня – Дзень работнікаў лесу

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

У сучасным свеце людзі часта не заўважаюць нічога, акрамя шумных гарадоў, высотных будынкаў і хуткасных аўтамабіляў.

Мы забываем аб тым, што лес – лёгкія ўсяго свету, і без лесу наша жыццё немагчыма. Дзень работнікаў лесу – прафесійнае свята тых, хто працуе, каб лес жыў і дарыў жыццё ўсяму на гэтай планеце.

Паважаныя калегі, ветэраны лясной гаспадаркі! Віншую вас з прафесійным святам і выказваю бязмежную павагу да гэтай высакароднай і важнай прафесіі. Няхай ваша праца не кожнаму прыкметная і бачная, але яна неверагодна важная і высакародная. Жадаю моцнага здароўя, як ствол стогадовага дуба. Думак ясных, як неба на ўскрайку лесу. Бясконцага патоку энергіі і жыццёвых сіл, падобна лясному ручаю, і настрою выдатнага, як шчабятанне птушак у кронах дрэваў. Са святам!

З павагай, дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко