Уборка збожжа і кармоў

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўскага раёна поўным ходам ідзе жніво.

На 4 жніўня ўбраны 53 % зерневых і зернебабовых культур: намалочана 29 243 тоны, сярэдняя ўраджайнасць складае 35,2 цэнтнера з гектара. Лідзіруюць па ўборцы КСУП “Жукоўшчына” (убрана 72 % ад пасеянага), “Белагурна” (69 %), “Дварэц-Агра”, “Войневічы” (58 %). Самая высокая ўраджайнасць – у ААТ “Граніт-Агра” – 50,5 цэнтнера з гектара.

Тым часам актыўна ідзе ўборка і іншых сельскагаспадарчых культур: азімага ячменю ўбрана 100 %, яравога ячменю 75 %, азімай пшаніцы 74 %, азімага трыцікале 39 %, аўса 16 %.

Добра спраўляюцца сельгаспрадпрыемствы і з нарыхтоўкай кармоў: усяго па раёне нарыхтавана 64 % ад задання сена (у лідарах – КСУП “Хвінявічы”, “Белагурна”, “Слава працы”), 76 % сенажу (хутчэй спраўляюцца з заданнем КСУП “Жукоўшчына”, “Войневічы”, СГФ “АграМілк”), тры гаспадаркі ўжо пачалі нарыхтоўваць сілас.

Ідзе да завяршэння другі ўкос траваў: скошана 8565 гектараў – 86 % ад задання.

Напалову справіліся гаспадаркі раёна з церабленнем лёну – выкананы 51 % ад задання.

Лепшыя на ўборцы па стане на раніцу 3 жніўня (збожжа + рапс)

1-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю звыш 12 кг/с

Уладзімір і Андрэй Гукішы (ААТ “Граніт-Агра”), Лексіён-580, 1199 тон

2-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю 10-12 кг/с

Аляксандр Кастусік (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1033 тоны

Андрэй і Сяргей Ляўкевічы (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1008 тон

Уладзімір і Іван Чарняўскія (ААТ “Граніт-Агра”), Джон-Дзір 9640, 961 тона

Андрэй Літвінскі і Дзмітрый Гольмант (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218,  894 тоны

Дзмітрый Сухецкі (КСУП “Войневічы”), КЗС-1218, 882 тоны

Вячаслаў Кастусік (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 844 тоны

3-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю да 10 кг/с

Анатоль Марук і Мікалай Жынко (КСУП “Хвінявічы”), Ліда-1300, 614 тон

Анатоль Лаўнік і Аляксандр Марук (КСУП “Хвінявічы”), КЗС-10К, 578 тон

Аляксандр Чувак (КСУП “Белагурна”), КЗС-10К, 456 тон

Вадзіцелі на адвозцы збожжа

Аўтамабілі “МАЗ” з прычэпам

Аляксандр Бакей (ААТ “Граніт-Агра”), 1512 тон

Казімір Рысюк (ААТ “Граніт-Агра”), 1217 тон

Анатоль Басай (КСУП “Жукоўшчына”), 1203 тоны

Андрэй Гулецкі (ААТ “Граніт-Агра”), 1154 тоны

Андрэй Бяляўскі (КСУП “Войневічы”), 1114 тон

Аўтамабілі “МАЗ” з грузападымальнасцю 8-10 тон без прычэпа

Васіль Жых (КСУП “Дварэц-Агра”), 1185 тон

Дзмітрый Маліка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1148 тон

Валерый Крысанаў (ААТ “Граніт-Агра”), 1079 тон

Сяргей Сямашка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1021 тона

Андрэй Гутар (КСУП “Жукоўшчына”), 935 тон

Аўтамабілі з грузападымальнасцю да 5 тон

Дзяніс Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 736 тон

Віктар Тарас (ААТ “Граніт-Агра”), 569 тон

Аляксей Варвашэвіч (ААТ “Граніт-Агра”), 448 тон

Аляксандр Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 432 тоны

Сяргей Сарока (ААТ “Граніт-Агра”), 410 тон

Звяно аператараў зернесушыльных комплексаў

Павел Глоцька (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗСВ-30, 4130 тон

Андрэй Буча (ААТ “Граніт-Агра”), КЗСВ-30Г, 3807 тон

Вадзім Францішчык (КСУП “Войневічы”), КЗСВ-30, 3084 тоны

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup