У Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе распрацавана экалагічная сцяжынка

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З дашкольнага ўзросту вельмі важна фарміраваць у дзяцей неабходнасць у самастойным вывучэнні прыроды.  

Ажыццявіць гэту задачу можна, ствараючы развіваючае асяроддзе экалагічнага накірунку, у якім дзіця магло б спазнаць навакольны свет, самастойна выдзяляць сувязі і заканамернасці, якія існуюць у прыродзе, назіраючы за аб’ектамі нежывой і жывой прыроды, і актыўна ўзаемадзейнічаць з імі.

У Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе распрацавана экалагічная сцяжынка “Пазнаём свет прыроды”. Яе маршрут праходзіць праз розныя прыродныя аб’екты.

“Гаспадар” – Лунцік запрашае наведаць станцыі экалагічнай сцяжынкі: “ Птушыны гарадок”, “Пчаліны рой”, Зялёная аптэка”, “Міні-агарод”, “Мурашнік”, “Вадаём”, “Павуцінне”, “Дрэвы”.

Асабліва карысны дадзены маршрут тым, што ён дазваляе праводзіць прагулкі па сцяжынцы для стасункаў дзяцей з прыродай.

У  час прагулак, экскурсій дзеці эксперыментуюць, гуляюць, назіраюць, гутараць з дарослымі, разгадваюць загадкі, выконваюць заданні, робяць вывады, атрымліваюць навыкі арыентавання ў часе, прасторы. У іх развіваюцца памяць, мысленне, маўленне. А самае галоўнае – з’яўляецца пачуццё прыгожага, выхоўваецца любоў да прыроды, жаданне яе берагчы.

Сняжана ЦІХАН,
выхавальнік Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup