На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца акцыя «Збяром дзяцей у школу»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У жніўні на Дзятлаўшчыне праходзіць дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу”.

З гэтай нагоды Дзятлаўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр наведалі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, а таксама Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Наведалі не з пустымі рукамі. Выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра атрымалі ў падарунак рэчы, якія ім спатрэбяцца ў вучобе і ў вольны час – адзенне, лялькі і новы партфель.

– Каб насіў у ім адны дзясяткі, – пажадаў будучаму студэнту старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар.

У межах акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “У школу з добрым сэрцам” старшыня раённай арганізацыі Кацярына Хілімончык уручыла школьнікам набор канцылярскіх прыладаў.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup