Красці сёння дорага

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З ліпеня па снежань 2020 года аддзелам унустраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне кантролю за ўборачнай кампаніяй, а таксама ахову таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў сельскагаспадарчых арганізацый.

У асноўным крадуць сельскагаспадарчую прадукцыю як з палёў, так і з месцаў яе захоўвання, паліва, часам жывёл і часткі сельскагаспадарчай тэхнікі. Крадзяжы прыводзяць да значных фінансавых страт.

Дрэнная ахова, яе адсутнасць або слабая тэхнічная аснашчанасць аб’ектаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў – асноўныя прычыны крадзяжоў.

За дадзеныя супрацьпраўныя дзеянні пагражае адміністрацыйная і крымінальная адказнасць, прадугледжаная арт. 10.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (дробны крадзеж) і арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж).

У першым выпадку адказнасць прадугледжана ў выглядзе штрафу ў памеры ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйнага арышту да пятнаццаці сутак. У другім выпадку мерай пакарання могуць быць грамадскія работы, арышт на час да шасці месяцаў або пазбаўленне волі да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Аляксандр БІЛЬ,
начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup