Гуляем і правілы дарожнага руху вывучаем

Важнае Грамадства

Усім зразумела, што навучанне дзяцей дашкольнага ўзросту правілам дарожнага руху — жыццёвая неабходнасць.

Асабліва актуальна гэта ў летам, калі нашы выхаванцы больш часу праводзяць на свежым паветры.

Важнай умовай паспяховага навучання дзяцей правілам бяспечных паводзін на дарозе з’яўляецца стварэнне пэўнага прадметна-развіваючага асяроддзя на ўчастку дашкольнай установы. Сёлета педагогі Гезгалаўскага ясляў-сада прынялі актыўны ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе

“Лепшая пляцоўка па фарміраванні ўяўленняў аб правілах дарожнага руху”.

Крэатыўнасць і творчы падыход праявілі педагогі ў эстетызацыі ўжо існуючай доўгі час пляцоўкі. Цяпер яна імітуе дарогу і інфраструктуру аграгарадка Гезгалы. Цікавым падыходам стала тэматычнае афармленне часткі сцяны будынка садка. Так з’явіўся аўтобусны прыпынак, шматпавярховыя дамы, “Беларусбанк”, магазін, месца для паркоўкі машын.

На пляцоўцы па правілах дарожнага руху выхаванцы знаёмяцца з такімі паняццямі, як “ праезная частка”, “тратуар”, “пешаходны пераход”, “дарожныя знакі”, “светлафор”.

Практычныя навыкі правільных паводзін на дарозе дзеці атрымліваюць праз сюжэтна-ролевыя гульні, дзе яны самі становяцца вадзіцелямі, пешаходамі, інспектарамі ДПС. Для гэтага зроблены машыны, якія лёгка надзяваюцца на дзяцей, светлафор, пост ДПС і іншыя атрыбуты.

Як паказвае практыка, сюжэты дзіцячых гульняў цікавыя і рознабаковыя. У гульнях яны адлюстроўваюць сучаснае жыццё, сітуацыі, якія бачылі ў час падарожжаў з бацькамі. Абыграць розныя жыццёвыя сітуацыі на дарозе і атрымаць навыкі правільных паводзінаў дапамагае новае гульнявое абсталяванне, якое сваімі рукамі зрабілі супрацоўнікі садка і бацькі. Гэта — аўтазаправачная станцыя, пункт першай медыцынскай дапамогі, прыдарожнае кафэ “Васілёк”, машыны спецыянага прызначэння.

Правядзенне практычных заняткаў на пляцоўцы дае магчымасць навучаць дзяцей основам бяспечных паводзінаў на дарозе наглядным спосабам, без рызыкі для іх жыцця і здароўя.

Педагогі Гезгалаўскага ясляў-сада ўпэўнены, што заняткі на дзіцячых пляцоўках па правілах дарожнага руху — лепшы сродак прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Алена Лукіянец,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup